Прырода для мяне - гэта найлепшая крыніца натхненьня 😊😃 Вось ужо 8 год я жыву на хутары пад Полацкам, а з Менску з'ехаў у прынцыпе 18 год як 🏡 І зараз у мяне ёсьць жаданьне дзяліцца вопытам прыроднага жыцьця 😉 Я выведаў мноства цікавых сьцежак у навакольлі, сярод абшараў Беларускага Паазер'я, даведаўся шмат цікавых гісторый пра гэтыя мясьціны, пачынаючы з Паазерскага аледзяненьня 20 тыс.год таму, якое й сфарміравала сучасны ландшафт поўначы Беларусі, і скончваючы нядаўняй гісторыяй 🗺 Можна прагуляцца па ледавіковых ўзвышшах і палазіць па багнах, паплаваць па вазёрах на sup-бордах і паглядзець на бабровыя хаткі, набраць лёкавых зёлак ды смачных грыбоў, карацей кажучы - варыянтаў шмат) Калі нехта жадае завітаць у госьці ў гэтым годзе - адзначцеся ў апытаньні ніжэй, каб я ведаў, што вы зьбіраецеся, і мог запрасіць вас, калі будзе добрае надвор'е й час зрабіць чарговую экскурсію 🙂 Буду рады пабачыць старых сябраў і пазнаёміцца з новымі людзьмі, а таксама паказаць вам прыгажосьць Беларускага Паазер'я. Да хуткіх сустрэч! І няхай прырода заўсёды напаўняе вас энэргіяй 🌱☀Хто пажадае даехаць магу дадаць да чату ў тэлеграм дзе будуць навіны пра мерапрыемствы, што ў нас тут будуць праходзіць ✌🏻